Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Па родных ваколіцах»
19.10.2026
Мэта мерапрыемства: духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы, фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей, папулярызацыя краязнаўчай і экскурсійнай дзейнасці сярод дзяцей і моладзі.
У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў двух узроставых катэгорыях: 1–4 класы, 5–11 класы.
У рамках конкурсу вучні праводзілі папярэднюю пошукава-даследчую работу: вывучалі гісторыю, культуру і прыроду сваёй мясцовасці, працавалі з архіўнымі, бібліяграфічнымі і іншымі крыніцамі, вызначалі тэму і аб’екты экскурсіі, аналізавалі сабраны фактычны матэрыял, складалі маршрут, працавалі над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі. На конкурс прадстаўлены работы, якія ўключалі: відэаматэрыял экскурсіі, якую праводзіць удзельнік конкурсу на мясцовасці, або тэкставы варыянт экскурсіі з пазначэннем аўтара ў дзвюх намінацыях: «Абсягі роднага горада» і «Зямля маіх бацькоў».
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 32 навучэнцы, пераможцы раённых этапаў і г. Жодзіна.
Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу жадаем паспяховага выступлення на заключным (рэспубліканскім) этапе!
Са спісам пераможцаў можна азнаёміцца ТУТ.



