XXXII Дзень беларускага пісьменства
04.09.2025
У рамках мерапрыемстваў адбудзецца прэзентацыя інтэрактыўнай пляцоўкі музеяў устаноў адукацыі «Мы шануем. Памятаем. Ганарымся».
Мэта: прэзентацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі па захаванні гістарычнай памяці, папулярызацыя літаратурнай спадчыны малой радзімы.
Удзельнікамі з’яўляюцца юныя экскурсаводы і кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі Мінскай вобласці:
гістарычнага музея «Вытокі» ДУА «Тальская сярэдняя школа імя І.А.Муравейка» Любанскага раёна;
народнага ваенна-гістарычнага «Музея баявой Славы Астрашыцкага Гарадка» ДУА «Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна.
У інтэрактыўнай форме будуць прадстаўлены ўнікальныя музейныя прадметы, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, жыццё і дзейнасць пісьменнікаў і паэтаў малой радзімы. Пройдуць літаратурныя гасцёўні, майстар-класы і інтэрактыўныя гульні, створаныя на аснове музейных фондаў.



