Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў

02.05.2025
Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Адукацыйны патэнцыял краязнаўчай дзейнасці: традыцыі і інавацыі» прайшоў 25 красавіка 2025 года.

Мэта мерапрыемства: удасканаленне краязнаўчай дзейнасці педагагічных работнікаў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнскай моладзі.

У рамках форуму праведзена пленарнае пасяджэнне і прэзентацыя лепшых практык краязнаўчай дзейнасці з вопыту работы педагогаў. Мінскую вобласць прадставіла Ванеева Кацярына Пятроўна, педагог-арганізатар філіяла «Юнацтва» Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці.

Госці форуму мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з выставай-прэзентацыяй лепшых краязнаўчых матэрыялаў – удзельнікаў рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў, у тым ліку і з выданнямі Мінскай вобласці.

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў праведзена цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў.

У намінацыі «Даведачныя выданні»:

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Тоўстая Людміла Мікалаеўна, настаўнік геаграфіі, гісторыі Зенькавіцкай базавай школы імя А. І. Якімовіча Уздзенскага раёна,

Дыплом дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» атрымалі Драпеза Людміла Вацлаваўна, метадыст Чэрвеньскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Карпік Вольга Анатольеўна, педагог-арганізатар сярэдняй школы № 1 г.п. Смілавічы.

У намінацыі «Інфармацыйна-папулярныя выданні»:

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Ванеева Кацярына Пятроўна, педагог-арганізатар філіяла «Юнацтва» Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці;

у намінацыі «Краязнаўчыя зборнікі»:

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Рамашка Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Морацкай сярэдняй школы Клецкага раёна;

Дыплом дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» атрымалі Курыліна Алена Анатольеўна, метадыст, Данілаў Антон Вячаслававіч, педагог дадатковай адукацыі Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства.

Па выніках форуму будзе выдадзены зборнік, які будзе размешчаны ў модулі платформы «Бібліятэка».

Са спісам пераможцаў і прызёраў можна азнаёміцца ТУТ

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!

Фотогалерея:

Шрифт
Тема
Шрифт
Межбуквенное расстояние
Изображения