Вынікі рэспубліканскага конкурсу навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў
18.04.2025Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца.
На конкурс прадстаўляліся навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў трох намінацыях:
«Гісторыя роднага краю» (даследаваліся падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, тапаніміка і геральдыка);
«Культурная спадчына» (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва)»;
«Геаграфічнае краязнаўства» (прыродныя асаблівасці рэгіёна)».
На рэспубліканскі этап конкурсу паступіла 128 работ з усіх рэгіёнаў краіны па дадзеных накірунках. На заключным этапе былі прадстаўлены 62 навуковыя праекты юных даследчыкаў.
У намінацыі «Геаграфічнае краязнаўства»
Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Старадубаў Віктар, навучэнец ДУА «Рэчанская сярэдняя школа Любанскага раёна», кіраўнік Лайко Кацярына Яўгенаўна, настаўнік геаграфіі
Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Сакалова Стэфанія, навучэнка ДУА «Гімназія № 1 г. Жодзіна», кіраўнік Пічугіна Ірына Мікалаеўна, настаўнік геаграфіі
У намінацыі «Культурная спадчына»
Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Семашкевіч Марыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага», кіраўнікі: Вядзёрка Ірына Іванаўна, настаўнік выяўленчага мастацтва; Колас Таццяна Анатольеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Дыпломамі лаурэата ўзнагароджаны Бушыла Эльвіра, навучэнка ДУА «Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна», кіраўнік Рудэнка Людміла Раманаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, і Леванцэвіч Дарына, навучэнка ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна», кіраўнік Зіміч Сяргей Міхайлавіч, настаўнік гісторыі
У намінацыі «Гісторыя роднага краю»
Дыпломамі лаурэата ўзнагароджаны Дубаневіч Захар, навучэнец ДУА «Смалявіцкая раённая гімназія», кіраўнік Дубаневіч Дзяніс Мар’янавіч, дырэктар, і Шліоніс Іван, навучэнец ДУА «Зенькавіцкая базавая школа імя А.І.Якімовіча Уздзенскага раёна», кіраўнік Тоўстая Людміла Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і геаграфіі.
Падрабязней можна азнаёміцца на сайце арганізатараў
Віншуем удзельнікаў конкурсу!
Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!