Абласны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў
11.02.2025
Мэта мерапрыемства: павышэнне эфектыўнасці краязнаўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.
Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе запрашаюцца творчыя педагагічныя калектывы, асобныя педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Намінацыі агляду-конкурсу:
«Даведачныя выданні» ‒ прадстаўляюцца выданні, якія змяшчаюць звесткі навуковага, даследчага і / або прыкладнога характару, размешчаныя ў зручным для выкарыстання парадку;
«Інфармацыйна-папулярныя выданні» ‒ прадстаўляюцца краязнаўчыя матэрыялы ўласных даследаванняў, якія прызначаныя для задавальнення інтарэсаў шырокага кола чытачоў;
«Краязнаўчыя зборнікі» ‒ прадстаўляюцца выданні краязнаўчых даследаванняў малой радзімы.
Пераможцы і прызёры абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканскама.



