Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

26.12.2024
З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».

Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіўся з лютага па снежань 2024 года ў мэтах духоўнага ўзбагачэння дзяцей і моладзі праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю.

На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлены 80 Дзённікаў вандроўніка ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У рамках конкурсу навучэнцы індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённік вандроўніка, дзе адзначалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёна, а таксама прадстаўлялі творчую работу «З алоўкам у вандроўку» – нататкі адной з экскурсіі/паходу (аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі і г.д.) у інфармацыйна-публіцыстычным жанры.

Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых катэгорыях: 1–4 клас і 5–11 клас.

Пераможцамі конкурсу сталі:

Ва ўзроставай катэгорыі 1–4 класы:

дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Старавойтаў Сцяпан, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Барысава» (кіраўнік Старавойтава Юлія Міхайлаўна, загадчык бібліятэкай);

дыпломам установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» узнагароджаны Шчасны Ілля, навучэнец ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа Дзяржынскага раёна» (кіраўнік Сідаровіч Марына Вітольдаўна, настаўнік пачатковых класаў).

Ва ўзроставай катэгорыі 5–11 класы:

дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Змачынскі Ілля, навучэнец ДУДА «Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства» (кіраўнік Дым Вольга Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі);

дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Раў Уладзімір, навучэнец ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа Дзяржынскага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнік Пушкарэвіч Галіна Аляксандраўна, настаўнік геаграфіі);

дыпломам установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» узнагароджаны Хадакоў Святаслаў, навучэнец ДУА «Пагарэльцаўская сярэдняя школа» Нясвіжскага раёна (кіраўнік Хадакова Наталля Уладзіміраўна, настаўнік англійскай мовы).

Віншуем пераможцаў конкурсу!

Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!