Вынікі Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
22.11.202422 лістапада 2024 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечанага Году якасці.
Па выніках Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу у намінацыі “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю” дыпломам II ступені ўзнагароджаны аўтарскі каллектыў праекта “І далікатны кветкавы вянок не звяне” Мельнік Анастасіі, Леўчык Анастасіі, навучэнак аб’яднання па інтарэсах “Бэбі-арт”, “Рознакаляровы свет”. Іх падрыхтатвалі педагогі дадатковай адукацыі: Ляшэнка Святлана Анатольеўна, Крот Ксенія Юр’еўна з ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці”.
Віншуем навучэнцаў і педагогаў з перамогаю, жадаем далейшых творчых поспехаў!