Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

09.10.2024
З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».

У Мінскай вобласці ў перыяд з лютага па верасень 2024 года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць».

У рамках конкурсу ўдзельнікам давялося даследаваць гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на сваёй тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды, здабываць і сістэматызаваць інфармацыю аб сваёй установе адукацыі. Вынікам працы стала стварэнне летапісу ўстановы.

Конкурс праводзіўся па намінацыях:

  • «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі»,
  • «Летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

Усяго на конкурс прадстаўлена 51 работа з устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Са спісам пераможцаў і прызёраў можна азнаёміцца тут.

 

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!