Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыi

17.04.2024
16 красавіка 2024 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

У першым туры ўдзельнікі конкурсу ў форме рэкламы пазнаёмілі з музеямі сваіх устаноў адукацыі, з іх адметнасцямі і ўнікальнасцю.

У другім туры ўдзельнікамі конкурсу былі прадстаўлены імправізаваныя экскурсіі «Гісторыя аднаго экспаната».

Члены журы ацэньвалі адпаведнасць агляднай (ці тэматычнай) экскурсіі, лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу экскурсіі ў адзінае цэлае, культуру мовы і займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм юных экскурсаводаў.

На заключным этапе Мінскую вобласць прадставяць юныя экскурсаводы, якія паказалі высокі узровень падрыхтоўкі на абласным этапе:

Прозвішча, імя ўдзельніка Установа адукацыі Профіль
Станкевіч Платон Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”

Гістарычны

(ваенна-гістарычны)
Абабурка Аляксей Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна” Гістарычны (этнаграфічны)
Юдзіна Ульяна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 г. Слуцка”

Гістарычны

(агульна-гістарычны)
Сечка Лізавета Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дрычынская базавая школа” Пухавіцкага раёна Краязнаўчы
Скрабач Аліса Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы” Мінскага раёна Літаратурны
Кацінёва Марыя Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы” Мастацкі

 

Жадаем поспехаў у фінале!!!

Фотогалерея: