21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2024Супрацоўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” далучыліся да акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, і напісалі Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове.
Мерапрыемства адбылося ў рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і аб’яднала аматараў роднага слова.
Удзельнікі паказалі высокі ўзровень валодання беларускай мовай, прадэманстравалі выдатныя навыкі пісьма, адзначылі цёплую атмасферу і незвычайнае адзінства з усімі, хто далучыўся да гэтай акцыі.
Квітней, наша родная мова, жыві ў кожным сэрцы, развівайся, узбагачайся новымі словамі і выразамі!