Завяршыўся Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”
23.08.2023У фінале конкурсу спаборнічалі 17 лепшых юных чытальнікаў з усёй краіны, якія сталі пераможцамі паўфіналу.
Выступленне ацэньвала рэспубліканскае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.
Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак”, памятнымі падарункамі.
Па выніках рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны:
Марыя Сарган, навучэнка ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” (педагог Ганна Міхайлаўна Мірон) – дыпломам I ступені ў 1-й узроставай катэгорыі;
Дар’я Рыжковіч, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” (педагог Кацярына Сяргееўна Лушчык) – дыпломам II ступені ў 2-й узроставай катэгорыі;
Марыя Рак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава” (педагог Людміла Міхайлаўна Яцэвіч) – дыпломам III ступені ў 4-й узроставай катэгорыі.
Тэлеверсію фіналу можна будзе ўбачыць у Дзень беларускага пісьменства на СТВ.
Мы ганарымся нашымі ўдзельнікамі, якія годна прадставілі Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе!
Віншуем юных чытальнікаў і іх таленавітых педагогаў, жадаем далейшых творчых поспехаў у новым навучальным годзе!
Названы победители республиканского конкурса юных чтецов “Живая классика”