Вынікі паўфіналу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

14.06.2023
14 чэрвеня 2023 года ў Мінску адбыўся паўфінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.

У ім прынялі ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі, якія чыталі на беларускай мове вершаваныя і празаічныя творы пра Радзіму, дзяцінства, родную мову, жыццё і шчасце.

Перамаглі ў паўфінале і выйшлі ў фінал конкурсу, які традыцыйна адбудзецца ў Дзень пісьменнасці, юныя чытальнікі Міншчыны:

Марыя Сарган, навучэнка гімназіі г. Дзяржынска, з творам Пятруся Броўкі “Спакуса” (педагог Ганна Міхайлаўна Мірон);

Дар’я Рыжковіч, навучэнка Цэнтра творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна, з вершам Сяргея Грахоўскага “Каля вогнішча” (педагог Кацярына Сяргееўна Лушчык);

Марыя Рак, навучэнка сярэдняй школы № 20 г. Барысава, з творам Максіма Багдановіча “Над морам” (педагог Людміла Міхайлаўна Яцэвіч).

 

Віншуем з перамогаю! Жадаем Марыі Сарган, Дар’і Рыжковіч і Марыі Рак

поспехаў на фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў!

 

Фотогалерея: