Выстава “Родныя фарбы” праходзіць у Мінску

08.06.2023
У мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці ў рамках Года міру і стварэння экспануецца выстава “Родныя фарбы”.

У выставе прымаюць удзел 40 дзіцячых мастацкіх студый і калектываў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці, якія маюць званне “ўзорны”, “народны”, “Заслужаны”.

Увазе гледачоў прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы ў разнастайных тэхніках, а таксама творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка, вырабы з саломкі, ткацтва, валянне з воўны, мастацкая цацка).

Сюжэты работ раскрываюць тэму гісторыі, сучаснасці і будучыні роднай краіны. “Роднымі фарбамі” напісаны беларускія пагоркі і лясы, гарадскія матывы, лясныя жыхары, персанажы гісторыі, героі паданняў і казак. Так у творах юных мастакоў увасабляюцца светлыя і цёплыя пачуцці да Радзімы, бо гэта тое, што адклікаецца ў іх сэрцах, кранае душу, што натхняе.

Выстава працуе па 18 чэрвеня 2023 года па адрасе: Мінск, вул. Гікалы, 4.

Час працы: серада – нядзеля: 11.00 – 19.00

Тэлефон для даведак 8 (017) 342 50 76.

Фотогалерея: