V Міжрэгіянальныя майстар-класы адбыліся ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы
24.05.2023Сярод іх:
«Традыцыйны беларускi кошык. Пляценне з лазы» (Машкетава А.А., педагог сярэдняй школы № 7 г. Барысава);
«Упрыгожванне з элементамі традыцыйнага беларускага арнамента. Пэчворк без іголкі» (Пазняк І.А., педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы);
«Чароўны свет выцінанкі» (Харлінская В.С., педагог Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна);
«Сувенір-брэлок “Пчолка” з воўны”» (Жогаль Н.В., педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы);
інтэграваны майстар-клас «Добры дзень, батлейка! » (Пугач С.А., Караленка Н.А., Хрыпач М.Г., Кулінковіч А.М., педагогі гімназіі № 1 г. Жодзіна).
Удзельнікі майстар-класаў засталіся задаволены прапанаванай практычнай дзейнасцю па розных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яны пазнаёміліся з вырабам лялек для традыцыйнага лялечнага тэатра і магчымасцямі выкарыстання батлейкі ў выхаваўчым працэсе, змаглі ўзбагаціць свой творчы патэнцыял, абмяняцца вопытам.
Экскурсія ў музей «Прастора Хаіма Суціна» стала цудоўным падарункам усім удзельнікам на заканчэнне мерапрыемства.
Пры падвядзенні вынікаў педагогі высока ацанілі эфектыўнасць адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў «Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі», іх змястоўны і арганізацыйны кампанеты, каштоўнасць стварэння прафесійнай супольнасці педагагічных работнікаў для вырашэння задач па перайманніі і захаванні народных мастацкіх традыцый, магчымасць распаўсюджвання вопыту творчага развіцця дзяцей і падлеткаў сродкамі беларускага традыцыйнага мастацтва.