У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна прайшлі V міжрэгіянальныя майстар-класы

17.05.2023
У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна 15 мая 2023 года ў рамках V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі” прайшлі аўтарскія майстар-класы педагогаў Міншчыны.

Сярод іх: “Выяўленчыя матывы ў традыцыйнай маляванцы” (Гняўчынская Ларыса Мікалаеўна, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна),

“Народная лялька ў сямейным побыце і яе роля ў выхаванні дзяўчынкі” (Харытончык Таццяна Францаўна, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна),

“Аздабленне закладкі для кнігі дэкаратыўным бардзюрам у тэхніцы “вышыўка процягам” (Шаўцова Марына Анатольеўна, педагог Старадарожскага цэнтра дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча),

“Выраб глінянай цацкі-бразготкі “Птушка”” (Поршнева Вольга Аляксандраўна, педагог Старадарожскага цэнтра дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча),

“Адраджэнне гісторыі і сімволікі беларускага ручніка ў працэсе развіцця духоўна-маральных якасцей навучэнцаў” (Сівіцкая Марыя Георгіеўна, педагог Уздзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі),

“Макатка “Букет у вазе”” (Кажура Галіна Валер’еўна, педагог Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі),

“Нарачанскі перапляс” (Лаўнюжэнка Тэрэса Лявонаўна, педагог Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна).

Мерапрыемства ўрачыста адкрыў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Пухавіцкага раёна Сяргей Міхайлавіч Вінаград, які пажадаў плённай працы ўдзельнікам.

Па відэасувязі прывітала ўдзельнікаў Тамара Арсенцьеўна Сідарэвіч, кіраўнік рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, метадыст Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, якая адзначыла важнасць узбагачэння прасторы дадатковай адукацыі ў галіне этнавыхавання і пажадала поспехаў у гэтай справе.

Удзельнікамі майстар-класаў сталі педагогі з розных раёнаў Мінскай вобласці, а таксама з г. Мінска. Яны з цікавасцю пазнаёміліся з вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу ў аб’яднаннях па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной і фальклорна-танцавальнай творчасці Міншчыны.

V Міжрэгіянальныя майстар-класы для педагогаў дадатковай адукацыі прадоўжаць сваю работу і запрашаюць да ўдзелу педагогаў, зацікаўленых вывучэннем і папулярызацыяй народнай спадчыны.

Фотогалерея: