21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2023Супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі далучыліся да акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, і напісалі Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове.
Мерапрыемства адбылося ў рэжыме анлайн-трансляцыі на Youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і аб’яднала аматараў роднага слова.
Адзначым, што праверыць сваю моўную кампетэнцыю пажадалі як супрацоўнікі інстытута, так і вучні ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці, якія прыехалі на вучэбныя зборы па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды.
Удзельнікі мерапрыемства адзначылі душэўную атмасферу і незвычайнае адзінства з усімі, хто далучыўся да гэтай акцыі.