V адкрыты абласны фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы»

03.02.2023
Фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы» праводзіцца па ініцыятыве сярэдняй школы № 18 г. Гродна пры падтрымцы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Задачамi мерапрыемства з’яўляюцца папулярызацыя беларускай народнай, аўтарскай музыкі, выяўленне таленавітых выканаўцаў, аказанне ім дапамогі, падтрымкі ў самарэалізацыі.

У фестывалі-конкурсе прымаюць удзел салісты і ансамблі, хоры, аркестры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе арганізаваны факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці.

Удзельнікі фестывалю-конкурсу жанраў «Інструментальная музыка» і «Вакал» выконваюць адзін аўтарскі твор беларускага кампазітара, апрацоўкі беларускіх народных песень або танцаў, апрацоўкі на беларускія тэмы. Не дазваляецца выкананне твораў пад фанаграму. Замена заяўленых твораў не дапускаецца. Творы выконваюцца на памяць.

Удзельнікі фестывалю-конкурсу жанра «Харэаграфія» прадстаўляюць беларускі народна-сцэнічны танец або беларускі стылізаваны танец.

Пра ўдзел ў фестывалю-конкурсу магчыма даведацца на сайце установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 г. Гродна»