Родная Міншчына, табе – 85!
13.01.202312 студзеня 2023 года Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж прыняў урачыстую эстафету святкавання на Вілейшчыне 85-годдзя ўтварэння Мінскай вобласці. У актавай зале адбылося святочнае мерапрыемства “Родная Міншчына, табе – 85!”
Адкрыў канцэртную праграму, якая была падрыхтавана педагогамі і навучэнцамі каледжа, Барышаў Руслан з вершам А.Бачылы “Радзіма мая дарагая”.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня Ільянскага Сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Канстанцінавіч Мікуцкі. Аляксандр Канстанцінавіч павіншаваў прысутных са святам, пажадаў моцнага здароўя і поспехаў у працы на карысць роднай Міншчыны, уручыў ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі ветэранам працы – выкладчыкам каледжа.
Старэйшы жыхар аграгарадка Ілья, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, былы выкладчык каледжа Часлаў Антонавіч Варславан даслаў на адрас установы адукацыі відэавіншаванне са святочнай датай, якое было прадэманстравана падчас урачыстасці.
Калектыў эстраднай студыі аўтарскай песні “Імпэт” пад кіраўніцтвам Галіны Віктараўны Кутас падараваў слухачам цыкл песень са свайго рэпертуара, прысвечаных любові да роднага краю.
Навучэнцы 1-4 курсаў, удзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці каледжа на працягу канцэрта, яскрава, радасна, с пачуццём гонару праз песні, танцы, вершы, прыгожае беларускае слова сцвярджалі са сцэны, што Мінская вобласць, Ільяншчына, як яе адметны куточак, з’яўляюцца тым самым каштоўным набыткам, які захоўваецца ў сэрцы кожнанага, хто жыве ў гэтым слаўным месцы.
Мінская вобласць ветлівая, шчодрая і ўмелая. Кожны дзень ёсць час для працы, час дасягненняў, час працаваць не пакладаючы рук. Тут штодня сваёй працай ўмацоўваюць сучаснасць і набліжаюць будучыню, але заўсёды памятаюць гераічнае мінулае, бясстрашны подзвіг пакаленняў.
Са святам, родная Міншчына! З юбілеем!