Стартаваў рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
27.12.2022З мэтай далейшага ўдасканалення сістэмы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці з 15 снежня 2022 года ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці стартаваў рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.
На конкурс прадастаўляецца відэаролік-экскурсія па музею ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з выбранай намінацыяй: «Роднымі пуцявінамі» ці «Скарбонка часу».
Прыём заявак ажыццяўляецца да 17 лютага 2023 года.