Падведзены вынікі рэспубліканскай выставы-конкурсу “Пад небам сінім”
18.10.2022Мэтай правядзення выставы-конкурсу было прыцягненне больш пільнай увагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі мастацтва да творчасці славутых беларускіх паэтаў, а яе вынікі паказалі, што нашы дзеці ведаюць творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, любяць і чытаюць іх творы.
Па выніках рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім” узнагароджаны
- у намінацыі “Буктрэйлер”:
дыпломам I ступені – Аляксей Каралёў, навучэнец ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы” Мінскага раёна (педагог Раўлушэвіч Людміла Лявонаўна);
- у намінацыі “Ілюстрацыя”:
дыпломам IIІ ступені – Ірына Моўчан, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна (педагог Дурко Вадзім Ігаравіч).
У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” ўзнагароды атрымалі:
дыплом І ступені – Маргарыта Бярозка, Аляксандра Далецкая, Паліна Арнольбік, навучэнкі ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” (педагог Дзядкова Людміла Мікалаеўна);
дыплом ІІІ ступені – Ульяна Дранкевіч, Аляксандра Юковіч, навучэнкі ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна” (педагог Сахно Алена Уладзіміраўна);
дыплом ІІІ ступені – Эвеліна Авіцюк, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна” (педагог Валуева Юлія Уладзіміраўна);
дыплом ІІІ ступені – Ксенія Бурак, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi Салігорскага раёна” (педагог Бурак Святлана Уладзіміраўна).
На мерапрыемстве прысутнічала загадчык аддзела культурна-адукацыйнай працы ўстановы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” Дзіяна Леанідаўна Кавалевіч, якая уручыла дадатковую ўзнагароду пераможцам – сэртыфікат на наведванне музея. Падарунак атрымалі навучэнкі беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава.
Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай выставы-конкурсу “Пад небам сінім” і жадаем найдалей натхняцца ў сваім мастацтве літаратурнымі творамі нашых класікаў!