Максім Губанаў стаў лаўрэатам паўфіналу рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка»

05.07.2022
4 ліпеня 2022 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся паўфінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу, таленавітыя юныя чытальнікі нашай краіны прыехалі ў Мінск, каб паказаць сваю павагу да беларускай літаратуры, свой артыстызм і майстэрства падчас выканання літаратурных твораў.

Міншчыну на мерапрыемстве прадставілі нашыя лепшыя выканаўцы па выніках абласнога этапа:

Сарган Марыя, навучэнка ДУА «Гімназія г. Дзяржынска», з вершам Ніны Галіноўскай «Мае казкі»;

Кашыцкi Данiiл, навучэнец ДУА «Сноўская сярэдняя школа» Нясвіжскага раёна, з урыўкам з паэмы «Чорная быль» Сяргея Законнікава;

Ляпешка Максім, навучэнец ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы» Мінскага раёна, з творам Кандрата Крапівы «Мядзведзь і два зайцы»;

Губанаў Максім, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа №  2 г. Стоўбцы», з урыўкам з аповесці «Апошнія і першыя» Барыса Сачанкі.

Членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўсіх удзельнікаў, а лаўрэатам конкурсу стаў Максім Губанаў з горада Стоўбцы.

Урывак з аповесці Барыса Сачанкі ў выкананні Максіма Губанава пра нязгойныя раны вайны, пра страты і надзеі ўразіў да глыбіні душы ўсіх слухачоў.

Максім Губанаў будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на Свяце беларускага пісьменства і друку, якое адбудзецца ў верасні 2022 года.

Віншуем Максіма з перамогаю!

Жадаем творчага натхнення і поспеху на заключным

рэспубліканскім этапе!

Фотогалерея: