Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

02.06.2022
31 мая 2022 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

У конкурсе прынялі ўдзел 98 навучэнцаў 1–10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі свае відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава (старшыня), пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

ў 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):

Марыя Сарган, навучэнка ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”, дыплом 1-й ступені (Ніна Галіноўская, “Мае казкі”);

Варвара Нічыперовіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”, дыплом 2-й ступені (Мікола Чарняўскі, “Клятва Марата Казея”);

Іван Лойка, навучэнец ДУА “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна, дыплом 2-й ступені (Мікола Маляўка, “Зямля мая”);

Варвара Кашуба, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Капыля”, дыплом 2-й ступені (Анатоль Грачанікаў, “Крывавая балада”);

Анастасія Батура, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна, дыплом 3-й ступені (Алег Старынчык, “Кот і мышы”);

Руслана Вараб’ёва, навучэнка ДУА “Мачулішчанская сярэдняя школа імя Герояў Савецкага Саюза Удавенкі І.Ц. і Гаманенкі М.В.” Мінскага раёна, дыплом 3-й ступені (Жанна Каралёнак, “Дзедава забава”);

Злата Крысько, навучэнка ДУА “Уздзенская раённая гімназія”, дыплом 3-й ступені (Мікола Чарняўскі, “Клятва Марата Казея”);

ў 2-й узроставай катэгорыі (5–6 класы):

Данiiл Кашыцкi, навучэнец ДУА “Сноўская сярэдняя школа” Нясвіжскага раёна, дыплом 1-й ступені (Сяргей Законнікаў, урывак з паэмы “Чорная быль”);

Глеб Казючыц, навучэнец ДУА “Уздзенская раённая гімназія”, дыплом 2-й ступені (Пятрусь Броўка, “Брат і сястра”);

Герман Якубчык, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Лагойска”, дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, “Адкажы”);

Ганна Дрозд, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Старыя Дарогі”, дыплом 2-й ступені (Максім Танк, “Прытча пра хлеб”);

Уладзіслава Няронская, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Слуцка”, дыплом 3-й ступені (Максім Багдановіч, “Слуцкія ткачыхі”);

Дар’я Грынек, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” Пухавіцкага раёна, дыплом 3-й ступені (Якуб Колас, “Мой дом”);

Эльвіна Карповіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно”, дыплом 3-й ступені (Антон Бялевіч, “Смерць Маланні”);

ў 3-й узроставай катэгорыі (7–8 класы):

Максім Ляпешка, навучэнец ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы” Мінскага раёна, дыплом 1-й ступені (Кандрат Крапіва, “Мядзведзь і два зайцы”);

Марыя Рак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”, дыплом 2-й ступені (Святлана Алексіевіч, урывак з аповесці “У вайны не жаночае аблічча”);

Дыяна Кавалеўская, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Смалявічы”, дыплом 2-й ступені (Муса Джаліль, “Панчошкі”);

Глеб Рыбалт, навучэнец ДУА “Свірскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мядзельскага раёна, дыплом 2-й ступені (Рыгор Барадулін, “Бацьку”);

Ілья Кадыш, навучэнец ДУА “Гімназія № 1 г. Слуцка”, дыплом 3-й ступені (Анатоль Вярцінскі, “Рэквіем па кожным чацвёртым”);

Вераніка Лотах, навучэнка ДУА “Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Валожынскага раёна, дыплом 3-й ступені (Валянціна Гіруць-Русакевіч, “Паўдарожжа”);

Аляксандра Нікалаеня, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, дыплом 3-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Зямля пад белымі крыламі”);

ў 4-й узроставай катэгорыі (9–10 класы):

Максім Губанаў, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, дыплом 1-й ступені (Барыс Сачанка, урывак з аповесці “Апошнія і першыя”);

Серафіма Давыдзенка, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска”, дыплом 2-й ступені (Пятрусь Броўка, урывак з паэмы “Беларусь”);

Арсеній Астаповіч, навучэнец ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна, дыплом 2-й ступені (Васіль Зуёнак, урывак з “Паэмы лёсу”);

Сафія Якімовіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Слуцка”, дыплом 2-й ступені (Пімен Панчанка, “Родная мова”);

Вікторыя Пунжэль, навучэнка ДУА “Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Пухавіцкага раёна, дыплом 3-й ступені (Васіль Быкаў, урывак з аповесці “Дажыць да світання”);

Арцём Давыдок, навучэнец ДУА “Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”, дыплом 3-й ступені (Віктар Ярац, “Пустыя лавачкі ля хат пустых”);

Юлія Канановіч, навучэнка ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”, дыплом 3-й ступені (Максім Багдановіч, “Вечар на захадзе ў попеле тушыць”).

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І ступені абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

 

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!

Жадаем Марыі Сарган, Данiiлу Кашыцкаму, Максіму Ляпешка

і Максіму Губанаву поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!