IV адкрыты абласны фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы»

08.02.2022
Фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы» праводзіцца па ініцыятыве дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 г. Гродна» пры падтрымцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

Задачамi мерапрыемства з’яўляюцца папулярызацыя беларускай народнай, аўтарскай музыкі, выяўленне таленавітых выканаўцаў, аказанне ім дапамогі, падтрымка ў самарэалізацыі.

У фестывалі-конкурсе прымаюць удзел салісты і ансамблі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе арганізаваны факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці. Узрост удзельнiкаў – 1-9 класс.