Зімовыя забавы ў Хатлянскім дзіцячым садзе

05.01.2022
Больш за ўсіх наступленню зімы, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя праводзіць час на свежым зімовым паветры.

З мэтай забеспячэння актыўнага адпачынку выхаванцаў ДУДА “Хатлянскі дзіцячы сад” Уздзенскага раёна ў перыяд зімовых канікул, умацавання іх здароўя і стварэння спрыяльнай эмацыйнай абстаноўкі кожны дзень тыдня быў насычаны цікавымі падзеямі, якія спрыялі развіццю індывідуальных і творчых здольнасцей  выхаванцаў. Пры арганізацыі мерапрыемстваў на свежым паветры выхавальнікі груп знаёмілі дзяцей з новымі зімовымі гульнямі, якія выклікалі ў дзяцей радасць і задавальненне.

Марознае паветра, беласнежныя сняжынкі і пахрустванне снега пад нагамі вельмі радавалі дзяцей ў першыя дні канікул. Дзеці каталіся на санках, лыжах, арганізоўваліся экскурсіі ў зімовы лес, на паляну, на возера. Зносіны з прыродай дарылі дзецям шмат станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў. Нашы выхаванцы захапілі дні са снегам, калі маглі пабудаваць белыя замкі, зляпіць любімую Снежную Бабу і быццам апынуцца ў сапраўднай казцы.

У перыяд зімовых канікул у кожнай узроставай групе былі арганізаваны святочныя ранішнікі. Дзед Мароз са Снягурачкай былі ўражаны танцамі і песнямі, якія дарылі ім нашы выхаванцы.

Творчыя здольнасці і майстэрства праявілі выхаванцы і законныя прадстаўнікі пры арганізацыі выставы “Ёлачка-зялёная іголачка”.

Педагогі дашкольнай установы арганізавалі з выхаванцамі драматызацыю казкі “Снежная Каралева”. Эстэтычна і граматна падабраныя касцюмы, атрыбуты, афармленне сюжэта ўразілі маленькіх гледачоў, якія разам з героямі казкі апынуліся ў краіне чараўніцтва і  прыгажосці.

На працягу канікул педагогі дашкольнай установы  актывізавалі работу з дзецьмі  па пазнавальна-практычнай і даследчай дзейнасці на вуліцы з выкарыстаннем розных даступных матэрыялаў. Арганізацыі цікавых доследаў спрыяла добрае, марознае надвор’е і вясёлы настрой дзяцей.

У час канікул да дзяцей завіталі прадстаўнікі РАНС Кунцэвіч С.А., Мордас А.М., Корбут А.В., якія правялі з дзецьмі гутаркі, арганізавалі гульні і віктарыны па пажарнай бяспецы, правялі практычныя трэніроўкі па эвакуацыі дзяцей з будынка ў зімовы час.

На працягу канікул выхаванцы груп не забываліся дзяліцца сваімі сакрэтамі і ўражаннямі ад мерапрыемстваў са сваімі сябрамі з іншых садкоў у рамках рэалізацыі педагагічнага праекту “Пісьмо сябру”. Дзеці  ў пісьмах адпраўлялі сваім сябрам фотаздымкі, малюнкі, сувеніры і не забывалі віншаваць сяброў с наступаючым Новым годам і Калядамі.

Непаўторныя моманты зімовых канікул зарадзілі дзяцей бадзёрасцю, вясёлым настроем і станоўчымі эмоцыямі. Дзеці змаглі не толькі цікава і з карысцю правесці час зімовых канікул, але і назапасіцца пазітыўнай энергіяй на другую палову навучальнага года.

Фотогалерея: