Сёння ў “Настаўніцкай газеты” Дзень нараджэння! Адному са старэйшых педагагічных выданняў – 76 гадоў.

20.12.2021
Рашэнне аб стварэнні “Настаўніцкай газеты” было прынята на бюро ЦК КП(б) Беларусі 4 верасня 1945 года. Першы нумар выдання асветнікаў Рэспублікі Беларусь выйшаў 20 снежня 1945 года ў Мінску на беларускай мове (да 1957 года – 1 раз, з 1958 года – 2 разы, з 1998 года – 3 разы на тыдзень).

Станаўленне выдання адбывалася ва ўмовах пасляваеннага разбурэння. Перад грамадствам тады стаяла вострая неабходнасць аднаўлення народнай адукацыі. Развіццё школ, тэхнікумаў, вучылішч і ВНУ краіны пасля акупацыі было ўскладнена тым, што цалкам былі знішчаны падручнікі, навуковыя дапаможнікі, метадычная літаратура для выкладчыкаў.

Усё гэта выявіла неабходнасць стварыць адзіную платформу, якая аб’ядноўвала бы перадавы вопыт пасляваеннага часу. Такой метадычнай базай у 1945 годзе і стала Настаўніцкая газета. Аднымі з першым рубрык сталі  Метадычная старонка і У дапамогу настаўніку.

Прайшло шмат часу, але “Настаўніцкая газета” па-ранейшаму з’яўляецца платформай для аб’яднання перадавога педагагічнага вопыту. Мы імкнёмся адпавядаць часу, прыслухоўваючыся да прафесійных патрэб настаўнікаў. І мы вельмі ўдзячны нашым падпісчыкам і аўтарам за падтрымку і сумесную рэалізацыю мноства праектаў.

Спадзяёмся, што і 2022 год прынясе нямала цікавых сустрэч з вамі, паважаныя сябры!