Завяршыўся конкурс «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю»

07.12.2021
У верасні-снежні 2021 года на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна прайшоў адкрыты дыстанцыйны конкурс дзіцячай творчасці «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю».

Арганізатары мерапрыемства не чакалі настолькі жывой цікавасці і актыўнага ўдзелу ад устаноў адукацыі і культуры з усёй рэспублікі.

У конкурсе да разгляду журы было прадстаўлена больш за 2000 работ у розных намінацыях. У намінацыі «Верш уласнага сачынення» прынялі ўдзел больш за 150 устаноў, у намінацыі «Мастацкая фатаграфія» – больш за 150 устаноў, у намінацыі «Малюнак» – больш за 250 устаноў, у намінацыі «Чытальнікі» – больш за 250 устаноў.

Нагадаем, што конкурс праводзіўся ў рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага праекта «Мой край, мой лёс – мая Айчына!» з мэтай стварэння ўмоў для развіцця і папулярызацыі дзіцячай творчасці; выяўлення і падтрымкі адораных дзяцей, развіцця іх творчых здольнасцей, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства; далучэння дзяцей да агульных сацыяльных каштоўнасцяў – патрыятызму, грамадзянскасці, гістарычнай памяці, фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці.

Мы ганарымся тым, што Адкрыты дыстанцыйны конкурс дзіцячай творчасці «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю» стаў настолькі маштабным і цікавым праектам, таму, па шматлікіх просьбах, запланавалі правесці аналагічны конкурс у наступным навучальным годзе.

Жадаем усім далейшых поспехаў і новых перамог!