У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў Дзень навукі
02.12.2021У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедр і метадысты вучэбна-метадычных аддзелаў установы адукацыі.
Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога ІРА, кандыдат педагагічных навук, раскрыла перад калегамі праблему выкарыстання этнакультурных адукацыйных тэхналогій у сучаснай адукацыйнай прасторы.
У ходзе мерапрыемства разглядаліся наступныя пытанні: этнічная культура, этнапедагігацыя адукацыі, сістэма этнакультурных адукацыйных тэхналогій.
Для ўдзельнікаў прайшоў майстар-клас па выкарыстанні этнатэхналогій у адукацыйным працэсе. Выкладчыкі і метадысты прынялі ўдзел у абмеркаванні зместу і асаблівасцей этнакультурнай адукацыі ў Мінскай вобласці.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі ацанілі асабістае кола этнакультурнага балансу.