Падведзены вынікі работы абласной творчай групы намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі
29.11.2021Удзельнікі абмеркавалі вынікі паспяховай работы па далучэнню дзяцей да кнігі сродкамі дыдактычных гульняў. Абмен вопытам дзейнасці па дадзенаму накірунку ўпэўніў, што гульня не толькі падтрымлівае актыўную цікавасць дашкольнікаў да мастацкай літаратуры, але і мае вялікае адукацыйнае значэнне. Яна дапамагае ў далучэнні выхаванцаў да даступных твораў мастацай літаратуры розных жанраў, засваенні звестак пра дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў, у развіцці маўленчых навыкаў выхаванцаў, становіцца мэтазгоднай формай нерэгламентаванай дзейнасці дзяцей, можа ўключацца ў змест спецыяльна арганізаваных заняткаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі, дазваляе арганізаваць зносіны паміж усімі членамі сям’і падчас адпачынку ў выхадны дзень.
На пасяджэнні адбылася прэзентацыя аўтарскіх дыдактычных гульняў, распрацаваных удзельнікамі творчай групы, якая прайшла ў форме аўкцыёна. Кожны з удзельнікаў праявіў творчасць падчас распрацоўкі гульні і крэатыўна прэзентаваў яе. Былі прадстаўлены і рэкламныя відэаролікі, і стэндавыя прэзентацыі, і непасрэдна самі гульні як у настольна-друкаваным выглядзе, так і ў інтэрактыўным.
У рамках пасяджэння таксама былі падведзены вынікі работы абласной творчай групы па тэме «Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі». Дадзеная тэма распрацоўвалася на працягу трох гадоў і ахапіла работу з педагогамі, выхаванцамі і іх бацькамі. Вынікам гэтай працы стала стварэнне электроннага інтэрактыўнага дапаможніка на платформе Google Site, з якім можна было ўжо пазнаёміцца на канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскай вобласці ў жніўні бягучага года.