Школьнікі Міншчыны – пераможцы Рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”
01.09.2021У фінале спаборнічалі 16 лепшых юных чытальнікаў з усёй краіны – пераможцы паўфіналу мерапрыемства.
Выступленне ацэньвала рэспубліканскае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.
Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, сертыфікатамі на змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак”, памятнымі падарункамі.
Па выніках рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны:
Мілана Хамічонак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава” (педагог Людміла Міхайлаўна Яцэвіч) – дыплом IІ ступені ў 1-й узроставай катэгорыі;
Арсеній Астаповіч, навучэнец ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна (педагог Ганна Мечыславаўна Пацэль) – дыплом IIІ ступені ў 3-й узроставай катэгорыі;
Андрэй Роўда, навучэнец ДУА “Нарацкая сярэдняя школа № 2” Мядзельскага раёна (педагог Ірына Антонаўна Шнітоўская) – дыплом IІ ступені ў 4-й узроставай катэгорыі.
Тэлеверсію фіналу можна будзе ўбачыць 5 верасня ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.
Ганарымся нашымі ўдзельнікамі, якія годна прадставілі Мінскую вобласць!
Шчыра віншуем юных чытальнікаў і іх таленавітых педагогаў!