Вынікі паўфіналу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»
02.08.2021У паўфінале, які прайшоў у гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прыняло ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі, якія чыталі на беларускай мове вершаваныя і празаічныя творы пра Радзіму, дзяцінства, мову, жыццё і шчасце.
Перамаглі ў паўфінале і выйшлі ў фінал конкурсу, які традыцыйна адбудзецца на Дзень пісьменнасці, юныя чытальнікі Міншчыны:
Мілана Хамічонак, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Барысава», з беларускай народнай казкай «Ганарыстая варона» (педагог Людміла Міхайлаўна Яцэвіч);
Арсеній Астаповіч, навучэнец ДУА «Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна, з творам Пімена Панчанкі «Футбол» (педагог Вольга Сяргееўна Курчэйка);
Андрэй Роўда, навучэнец ДУА «Нарацкая сярэдняя школа № 2» Мядзельскага раёна, з вершам Уладзіміра Караткевіча «У векавечнай бацькаўшчыне клёны» (педагог Ірына Антонаўна Шнітоўская).
Віншуем з перамогаю і жадаем Мілане, Арсенію і Андрэю поспехаў
на фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў!