Моладзь Міншчыны заклікае чытаць класіку пра Вялікую Айчынную вайну разам

04.05.2020
Мінская абласная арганізацыя БРСМ падтрымала ініцыятыву Міністэрства культуры і Белтэлерадыёкампаніі – «Чытаем класіку разам!». Да 75-годдзя Перамогі ў цэнтральным рэгіёне запускаюць ўласны аналагічны праект.

чытаем

З 4 па 9 мая на Міншчыне заклікаюць «Чытаць класіку пра Вялікую Айчынную вайну разам!».

На працягу тыдня лідары і актывісты Саюза моладзі з усіх раёнаў вобласці прачытаюць вядомую аповесць «Сотнікаў» класіка айчыннай літаратуры, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, народнага пісьменніка Васіля Быкава.

Выпускі будуць выходзіць штодзённа а 16:00. Пабачыць і пачуць іх можна будзе на YouTube-канале і ў сацяльных сетках Мінскай абласной арганізацыі.

 

Па матэрыялах сайта https://www.mlyn.by/