Аб узнагароджанні за адданую працу
07.02.2020Заслужаныя узнагароды яны атрымалі падчас выніковай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у якой 5 лютага абралі ўдзел амаль 600 спецыялістаў галіны адукацыі.
Прызнаныя лепшымі па выніках дзейнасці ў 2019 годзе і ўзнагароджаны Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўная ўстанова “Слуцкі цэнтр турызму” (кіраўнік — Паздзерын Уладзімір Андрэевіч) і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вілейскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі“ (кіраўнік — Клемячыц Святлана Святаславаўна).
Сярод адзначаных узнагародамі — уладальніца Ганаровай граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі” дзяржаўнай установы адукацыі “Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці” Шуманская Наталля Яўгеньеўна і ўладальнік Падзякі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь — настаўнік фізікі і астраноміі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 Барысава” Каранюк Аляксандр Цярэнцьевіч.
Пра педагагічную дзейнасць і творчы падыход узгаданых педагогаў чытайце ў наступных артыкулах:
Нагадаем, што на калегіі Міністэрства адукацыі адзначана і галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама. Падрабязней пра ўзнагароду чытайце тут.