Завяршылася абласная выстава-конкурс “Калядная зорка”
22.11.2019На мерапрыемстве прысутнiчалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама Вольга Уладзіміраўна Галабародава і начальнік цэнтра выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Людміла Пятроўна Тарашкевіч, якія ў сваіх прамовах адзначылi важнасць гэтай выставы для развіцця дэкаратыўна-прыкладной творчасці моладзі, неабходнасць захавання і развіцця нацыянальных традыцый, а таксама пажадалі поспехаў усім удзельнікам.
Удзельнікамі выставы-конкурсу сталі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў, якія паспаборнічалі ў наступных намінацыях:
“Калядная зорка”;
“Навагодняя ялінка”;
“Ёлачная цацка”;
“Сувенір-падарунак”;
“Зімовыя святы Беларусі”;
“Беларуская зіма”;
“Зімовы спорт”;
“Навагодні персанаж”;
“Арт-аб’ект”;
“Навагодні касцюм”;
“Чароўныя карцінкі”.
Сама выстава пачала працаваць 14 лістапада, адразу, як скончыліся адборачныя регіянальныя туры, таму навучэнцы і педагогі Жодзіна атрымалі магчымасць убачыць лепшыя дзiцячыя творчыя работы з усiх раёнаў Міншчыны.
Прадстаўнiкi раёнаў Мiнскай вобласцi, якiя прыехалi на мерапрыемства, змаглі абмяняцца вопытам, даведацца пра новае i цiкавае ў сучаснай мастацкай творчасцi, што ў далейшым будзе садзейнiчаць развiццю дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей і моладзі, рэалізацыi іх творчых здольнасцяў.
Абласное журы выставы-конкурсу выбрала лепшыя 60 работ, якiя будуць прадстаўлены для ўдзелу ў XXІІІ рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”, якая пачнецца ў снежні 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Творчасці і натхнення юным мастакам і іх таленавітым педагогам!