Пераможцы Мінскай вобласці Міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню»
13.11.2019
Конкурс арганізаваны навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася з чэрвеня па кастрычнік 2019 года ў межах Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.
Мэта мерапрыемства – асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцяў сучасных інфармацыйных тэхналогій. Удзельнікі конкурса спаборнічалі ў падрыхтоўцы праектаў (буктрэйлераў, фотазамалёвак, прэзентацый, сачыненняў, нарысаў, эсэ і г. д.) на адну з конкурсных тэм па выбары.
Віншуем пераможцаў – навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці!
Дыплом І ступені:
Антоній Мечыслававіч Пацэль, навучэнец ДУА «Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна, відэаролік «Мая будучая прафесія».
Дыплом ІІІ ступені:
Альбіна Фёдараўна Зверава, навучэнка ДУА «Навасельская сярэдняя школа Барысаўскага раёна», буктрэйлер «Што я ведаю пра Кітай?»;
Сафія Аляксееўна Струнеўская, навучэнка ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа» Мінскага раёна, даследчая работа «Вобразы кветак як сімвалы ментальнасці ў кітайскай і беларускай паэзіі» (тэма «Што я ведаю пра Кітай?»).
Падрабязную інфармацыю чытайце па спасылцы.