Педагогі Міншчыны ўзнагароджаны знакам “Выдатнік адукацыі” Садружнасці Незалежных Дзяржаў
23.10.2018Праграма мерапрыемства прадугледжвала разгляд пытанняў устойлівага развіцця адукацыйных арганізацый, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў, функцыянавання агульнай прасторы вышэйшай адукацыі краін СНД, ролі стандартаў у кампетэнтнаснай адукацыі.
Падчас работы секцый і пленарных пасяджэнняў з’езду адзначалася, што супрацоўніцтва дзяржаў СНД — найбольш дзейсны шлях павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальных сістэм адукацыі, іх інтэграцыі ў сусветную адукацыйную сістэму.
Памятнай падзеяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” СНД спецыялістаў адукацыі Міншчыны — настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 2 г. Лагойска Зоі Яўгенаўны Вінаградавай і дырэктара Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Юрыя Васільевіча Корсіка.
Ад усяго сэрца віншуем нашых педагогаў! Жадаем плённай працы на ніве паступальнага і дынамічнага развіцця інтэграцыйных працэсаў у галіне адукацыі.
Выкарыстаны фотаздымкі з сайтаў
Выканаўчага камітэта СНД,
“Настаўніцкай газеты”,
газет “Комсомольская правда”
и“Вечерний Бишкек”