Кніга “Хатынь. Трагедыя беларускага народа”

22.03.2018
22 сакавіка – дзень ушанавання Хатыні, вёскі, якая ўвасабляе трагедыю і мужнасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З гэтай нагоды выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала кнігу беларускага гісторыка, дырэктара мемарыяльнага комплексу “Хатынь” А. Г. Зельскага “Хатынь. Трагедыя беларускага народа”, прысвечаную 75-годдзю трагедыі.

 

У выданні змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь, расказ пра трагедыю вёскі, знішчаную нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу “Хатынь” і яго падрабязнае апісанне.

 

Супрацоўнікі выдавецтва сустрэліся з адзіным жывым сведкам і ахвярай трагедыі Віктарам Жалабковічам (у 1943 годзе яму было 7 гадоў), які жыве ў Мінску.

 

Кніга прызначана для выхавальнікаў, школьнікаў, моладзі, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй сваёй Радзімы.