Зборнік міні-сачыненняў «Мая малая радзіма»
18.09.2018Прадстаўляем вашай увазе зборнік «Мая малая радзіма» (буктрэйлер), у якім змешчаны міні-сачыненні пераможцаў інтэрнет-алімпіяды па беларускай мове для вучняў 4 класаў Мінскай вобласці.
Невялікія пісьмовыя выказванні малодшых школьнікаў прасякнуты замілаванасцю сваёй роднай мясцінай, пачуццём павагі да сваіх землякоў.
Зборнік «Мая малая радзіма» – гэта своеасаблівы вынік працы настаўнікаў пачатковых класаў па патрыятычным выхаванні малодшых школьнікаў.
Ён можа быць выкарыстаны настаўнікамі і выхавацелямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі як на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры, вучэбным прадмеце «Чалавек і свет», так і ў пазакласнай дзейнасці.
Знаёмства з міні-сачыненнямі дапаможа вучням пачатковых класаў зразумець асаблівасці пабудовы пісьмовых выказванняў патрыятычнай накіраванасці.
Азнаёміцца са зборнікам «Мая малая радзіма» (буктрэйлер) можна тут