Юныя майстры Міншчыны па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі
18.10.2019Ад кожнай вобласці і г. Мінска было прадстаўлена на конкурс па 4 удзельнікі, якія на працягу трох гадзiн выконвалі творчае заданне, а пасля абаранялі яго перад членамі журы.
Па выніках рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі ўзнагароджаны навучэнцы ўстаной дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці:
у намінацыі «Кераміка»
дыпломам І ступені – Яўген Чайкоўскі, навучэнец Заслужанага аматарскага калектыву РБ студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Пратасеня Мікалай Аляксеевіч;
дыпломам ІІ ступені – Лідзія Корзун, навучэнка аб’яднання па iнтарэсах «Руколепие»ДУДА «Цэнтр творчасцi, турызму i экскурсiй дзяцей i моладзi г. Жодзiна», педагог Канавалава Анастасія Яўгеньеўна;
у намінацыі «Мастацкая апрацоўка саломкі»
дыпломам ІІ ступені – Анастасія Пажыган, навучэнка Заслужанага аматарскага калектыву РБ студыі «Беларускі сувенір» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Раманеня Раіса Аляксандраўна;
дыпломам удзельніка рэспубліканскага конкурсу – Кацярына Бараноўская, навучэнка народнай студыі «Жытнёвы каласок» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Кудравец Таццяна Мікалаеўна.
Мы ганарымся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскага конкурсу!
Жадаем юным таленавітым майстрам і нашым выдатным педагогам
дадатковай адукацыі далейшых творчых поспехаў!