Рэспубліканская акцыя “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”

26.02.2018
У мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Міністэрства інфармацыі ва ўзаемадзеянні з грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і рэспубліканскімі дзяржаўнымі выдавецтвамі (“Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Адукацыя і выхаванне”, “Пачатковая школа”, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”, установа “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка”) праводзіць рэспубліканскую акцыю “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям”. Старт акцыі будзе дадзены падчас правядзення Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе ў сталіцы з 28 лютага па 4 сакавіка.

Задачы, якія ставяць перад сабой арганізатары акцыі, – прывіццё цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, фарміраванне адукаванага грамадства, адраджэнне традыцый сямейнага чытання, знаёмства дзяцей з класічнай і сучаснай беларускай літаратурай, прыцягненне ўвагі грамадства да лепшых сучасных літаратурных твораў, іх аўтараў.

 

У рамках акцыі запланавана правядзенне разнастайных мерапрыемстваў – прэзентацый, сустрэч з пісьменнікамі, аўтограф-сесій, конкурсаў, віктарын і г.д. 

 

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, для каго чытанне і кнігі іграюць важную ролю і ў выхаванні, і ў адукацыі.