Юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.
16.08.2018Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства:
– урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя;
– круглы стол з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура»;
– навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковых устаноў краіны.
У рамках свята адбудзецца фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме», накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Мінскую вобласць на конкурсе гэтага года прадставіць лаўрэат паўфіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме» Вікторыя Дзільман, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» Пухавіцкага раёна.
Падрабязней пра мерапрыемствы, якія будуць чакаць удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства, глядзіце ТУТ
Школьница из Марьиной Горки представит Минщину в финале конкурса "Живая классика"