Акцыя «Нашы дзеці» завітала ў Старасвержанскую сярэднюю школу

27.12.2018
Напярэдадні Новага года ў рамках акцыі «Нашы дзеці» шаноўных гасцей сустракала Старасвержанская сярэдняя школа Стаўбцоўскага раёна.

З падарункамі для вучняў сюды прыехаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Іванавіч Сірэнка.

І дарослыя, і дзеці з вялікай радасцю паглядзелі касцюміраванае прадстаўленне, падрыхтаванае настаўнікамі і вучнямі сумесна з мясцовай дзіцячай школай мастацтваў і Старасвержанскім цэнтрам культуры.

У сваім віншавальным слове да дзяцей, настаўнікаў, бацькоў Віктар Іванавіч Сірэнка адзначыў вялікую ролю школы ў захаванні традыцый, якія жывуць у мясцовасці, у вялікай працы па развіцці талентаў і здольнасцяў вучняў, таму што маладое пакаленне з’яўляецца надзеяй нашай дзяржавы.

Для дзяцей было вялікай радасцю атрымаць салодкія падарункі.

Па матэрыялах газеты “Прамень” і сайта Мінаблвыканкама

Фота Васіля Зянько