Вучні Міншчыны – пераможцы Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”
10.01.2018Мэта конкурсу – папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў нашай краіны. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.
У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Мінскую вобласць на выставе гэтага года прадстаўлялі 70 лепшых работ, абраных на абласным этапе. Па выніках XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”
у намінацыі “Арт-аб’ект”
дыпломам І ступені ўзнагароджана Ксенія Місюра, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня” (педагог Ала Пятроўна Блізнюк);
дыпломам ІІІ ступені – Дыяна Будзько і Валерыя Кулінчык, навучэнкі ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна” (педагог Галіна Стэфанаўна Папавіцкая).
У намінацыі “Зіма ў Беларусі”
дыплом І ступені атрымала Варвара Савянок, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Фаніпаля” Дзяржынскага раёна (педагог Таццяна Васільеўна Савянок).
У намінацыі “Зімні спорт”
дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Дар’я Габібулаева, навучэнка ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна” (педагог Алена Уладзіміраўна Сахно);
дыпломам ІІІ ступені – Аляксандра Вялічка і Паліна Лукашэвіч, навучэнкі ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” Валожынскага раёна (педагог Наталля Аляксееўна Лукашык).
У намінацыі “Ёлачная цацка”
дыпломы ІІІ ступені атрымалі: Ганна Дронік, навучэнка ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна” (педагог Наталля Міхайлаўна Падбярэзкая); Кацярына Падбярэзкая, навучэнка ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна” (педагог Наталля Міхайлаўна Падбярэзкая); Паліна Емяльянава, навучэнка ДУА “Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча” (педагог Вольга Аляксандраўна Поршнева).
У намінацыі “Калядная зорка”
дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны: Анастасія Казлоўская, Паліна Лявіцкая, Аліна Сіланава, навучэнкі ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна” (педагог Алена Анатольеўна Калясень); Караліна Занская, Сафія Качаноўская, навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Людміла Аляксандраўна Царыкевіч).
У намінацыі “Калядная кампазіцыя”
дыплом І ступені ў Анастасіі Пятроўскай, навучэнкі ДУА “Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (педагог Таццяна Георгіеўна Аўгусціновіч).
У намінацыі “Навагодняя ёлка”
дыплом ІІ ступені атрымалі Анастасiя Скрыпка і Валерыя Ахрэм, навучэнкі ДУА “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Валожынскага раёна (педагог Вераніка Вітольдаўна Скрыпка);
дыплом ІІІ ступені – Кацярына Бараноўская, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Таццяна Мікалаеўна Кудравец).
У намінацыі “Навагодняя паштоўка”
дыпломы І ступені ў Варвары Фiлiповiч і Лiзаветы Цiмафеевай, навучэнак ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Барысава” (педагог Святлана Пятроўна Красоўская); у Паўла Кудраўца, навучэнца ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Таццяна Мікалаеўна Кудравец).
Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Ганна Новак, навучэнка ДУА “Мядзельская сярэдняя школа № 1 імя Уладзіміра Дубоўкі” (педагог Марына Уладзіміраўна Новак).
Абладальнікамі дыпломаў ІІІ ступені сталі Лiзавета Чарняўская, навучэнка ДУА “Беларускамоўная гiмназiя № 2 г. Барысава” (педагог Людмiла Мiкалаеўна Дзядкова); Марыя Агурцова, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня” (педагог Лізавета Іванаўна Старунова).
У намінацыі “Навагодні персанаж”
дыплом ІІІ ступені атрымала Дар’я Падлозная, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Наталля Васільеўна Хадакоўская).
У намінацыі “Сувенір-падарунак”
дыпломам І ступені ўзнагароджаны: Ганна Ягорава, навучэнка ДУДА “Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” (педагог Марына Эдмундаўна Баслык); Таццяна Маслоўская і Вікторыя Бяседзіна, навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна” (педагог Людміла Віктараўна Размысловіч).
Дыпломы ІІІ ступені атрымалі: Ангеліна Кандраценка, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Фаніпаля” Дзяржынскага раёна (педагог Алена Леанідаўна Ясінецкая); Анастасія Бруй, Аляксандра Кісель і Ангеліна Ладыгоўская, навучэнкі ДУА “Любанскі цэнтр дзіцячай творчасці” (педагог Марына Віктараўна Сярчэня); Марта Кудзёлка, Алена Фралова, Дзмітрый Шчасновіч, Аляксей Уласевіч, Вераніка Шчэрба, навучэнцы ДУА “Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці” (педагог Жанна Іванаўна Пудава).
У намінацыі “Чароўныя карцінкі”
Абладальнікамі дыплома І ступені сталі Анастасія Казлоўская, Паліна Лявіцкая, Аліна Сіланава, навучэнкі ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна” (педагогі Аляксандр Аляксандравіч Казлоўскі, Алена Анатольеўна Калясень).
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!