Адкрыты фестываль керамічнай цацкі «Гліняны цуд»

05.07.2019
28–29 чэрвеня 2019 года на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна на сродкі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выдзеленага педагогу дадатковай адукацыі Пратасене Мікалаю Аляксеевічу, адбыўся адкрыты фестываль керамічнай цацкі «Гліняны цуд».


Арганізатары мерапрыемства:

  • Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці;
  • аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Салігорскага райвыканкама;
  • упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама;
  • цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна.

Мэта правядзення фестывалю – адраджэнне і захаванне ў сучасных умовах набыткаў традыцыйнай народнай культуры, выкарыстанне ва ўстановах адукацыі і культуры ў вучэбна-выхаваўчым працэсе тэхналогій стварэння твораў народных мастацкіх промыслаў, якія вылучаюцца яркай нацыянальнай самабытнасцю.

Удзельнікамі фестывалю сталі педагогі і навучэнцы з розных мясцін Беларусі, якія займаюцца мастацтвам керамікі, ствараюць гліняную цацку. Яны прадставілі гледачам экспазіцыі сваіх лепшых работ. У час фестывалю педагогі-майстры праводзілі майстар-класы па прымяненню народных тэхналогій у стварэнні цацкі і іх выкарыстанню ў сучасных умовах, а для ўдзельнікаў-навучэнцаў адбыўся конкурс па вырабу яйка-бразготкі .

Работы удзельнікаў, прадстаўленыя на выстаўку, ацэнівала журы, у складзе якога былі прадстаўнікі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Беларускага Саюза мастакоў, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках работы журы былі ўзнагароджаны:

ў намінацыі «Гліняная цацка-бразготка»

дыплом 1 ступені – Стральчэня Арцём, навучэнец заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» (педагог Пратасеня М.А.);

дыплом 2 ступені – навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Рукалепіе» ДУДА «Цэнтр творчасці, турызма і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» (педагог Канавалава А.Я.);

ў намінацыі «Гліняная цацка арнітаморфнага характару»

дыплом 2 ступені – Дзюбкін Генрых, навучэнец заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» (педагог Пратасеня М.А.);

ў намінацыі «Народная традыцыйная цацка-свістулька»

дыплом 2 ступені – Чайкоўскі Яўген, навучэнец заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» (педагог Пратасеня М.А.);

дыплом 3 ступені – Смоліч Ілья, навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Крэатыўная лепка» ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (педагог Аўгусціновіч Т.Г.);

ў намінацыі «Сюжэтная цацка, цацка-кампазіцыя»

дыплом 3 ступені – навучэнцы народнай студыі «Гліняныя дзівосы» ДУА «Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча» (педагог Поршнева В.А.).

 

На другі дзень фестывалю ў конкурсе па вырабу яйка-бразготкі пераможцамі сталі:

дыплом 1 ступені – Канавалава Ксенія і Малькевіч Марыка, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Рукалепіе» ДУДА «Цэнтр творчасці, турызма і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» (педагог Канавалава А.Я.);

дыплом 2 ступені – Барысоўская Анастасія і Палякова Вікторыя, навучэнкі народнай студыі «Гліняныя дзівосы» ДУА «Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І.Н.Стасевіча» (педагог Поршнева В.А.);

дыплом 3 ступені – Смоліч Ілья, навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Крэатыўная лепка» ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (педагог Аўгусціновіч Т.Г.).

 

Віншуем пераможцаў і іх педагогаў і жадаем творчага натхнення!

Фотогалерея: