Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў «Тут родныя трымаюць карані»
23.10.2026
Мэтай мерапрыемства стала ўдасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз іх далучэнне да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства.
У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны.
Адкрыццё мерапрыемства і пленарнае пасяджэнне прайшло ў Мінскай духоўнай акадэміі. З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), дырэктар Нацыянальнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Алена Уладзіміраўна Ануфровіч, а таксама старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхізацыі іерэй Стэфан Варапай. Яны адзначылі важнасць духоўнага выхавання моладзі і падтрымалі юных даследчыкаў у іх пачынаннях.
У межах пленарнага пасяджэння са сваім даследаваннем выступіў навучэнец ДУА «Вілейская гімназія № 2» Цімафей Лазовік (кіраўнік Іваненка Мікалай Міхайлавіч, настаўнік ДПМ, кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні). Яго праект «Святар у гады вайны: протаіерэй Павел Сасноўскі» стаў важкім унёскам у працу канферэнцыі, дэманструючы высокі ўзровень працы юных даследчыкаў з гістарычнымі крыніцамі і архіўнымі матэрыяламі.
Падчас мерапрыемста працавалі секцыі «Святыні зямлі беларускай» і «Вытокі духоўнасці», дзе вынікі сваёй працы ў галіне праваслаўнага краязнаўства прадставілі юныя краяведы нашай вобласці:
Алексяёнак Алеся, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Барысава» з даследчай работай «Мой дом домам малітвы назавецца» (гісторыя ў гонар 130-годдзя заснавання і 30-годдзя адраджэння храма Святой пакутніцы Юліі ў г. Барысаве) (кіраўнік Бацян Марына Аляксандраўна, настаўнік пачатковых класаў);
Івойлава Дар’я, навучэнка ДУА «Дукорская сярэдняя школа» Пухавіцкага раёна з праектам «Два стагоддзі дорыць радасць і асвячае шлях (гісторыя абраза Божай Маці Дукорской)» (кіраўнік Крукоўская Наталля Канстанцінаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
Лазарчук Любава, навучэнка ДУА «Вілейская гімназія № 2» з даследчай работай “Гісторыя Свята-Ціханаўскай царквы горада Вілейкі” (кіраўнік Арловіч Ірына Уладзіміраўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);
Гаўрыльчык Антаніна, навучэнка ДУА «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна» з даследчай работай “Гісторыя Свята-Міхайлаўскай царквы” (кіраўнік Галуза Галіна Міхайлаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);
Грэбеншчыкава Дзіяна, навучэнка ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа № 2» Мінскага раёна з даследчай работай “Дарогай у храм, дарогай дабрыні: адукацыйны маршрут па святынях аграгарадка Калодзішчы” (кіраўнік Лук’янец Вольга Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце).
На падвядзенні вынікаў работы рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў усім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны сертыфікаты і памятныя сувеніры.



