Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

 

Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Унітарным прадпрыемствам «Велком» у 2018/2019 навучальным годзе праводзіцца Рэспубліканскі конкурс праектаў «velcom YOUTH» для вучняў 10–11-х класаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Конкурс праводзіцца на беларускай мове ў мэтах павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі; выхавання ў падрастаючым пакаленні адказнасці пры выбары будучай прафесіі і далейшай кар’еры; прыцягнення ўвагі да грамадска-важных праблем; укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання; садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) формаў навучання; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

 

Правілы правядзення конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце кампаніі velcom па адрасе: https://www.velcom.by/ru/private/support/velcom-youth-ru.htm

 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету (па спасылцы на сайце www.velcom-youth.by), выбраць накірунак Конкурсу, пазначыць магчымую тэму і распавесці пра матывацыю да ўдзелу. Прыём заявак ажыццяўляецца з 11 кастрычніка па 11 лістапада 2018 года.


Категории: Новости  
Метки: