Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

 

Смотреть фотографии...

 

У красавіку-маі 2017 года з мэтай прапаганды беларускай мовы і літаратуры на Міншчыне пройдзе сацыяльна арыентаваны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з Velcom». 

 

18 красавіка ў беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава адбылося ўрачыстае адкрыццё акцыі. Гучалі песні, вершы, госці пазнаёміліся з традыцыямі гімназіі, яе дасягненнямі і славутымі выпускнікамі, выказалі падзяку і надзеі на новыя сустрэчы. Для вучняў 2-3 класаў адбылася сустрэча з беларускім акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам. Самыя юныя вучні гімназіі, першакласнікі, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Смак роднай мовы». Чацвёртакласнікаў гімназічная бібліятэка запрасіла на літаратурна-музычнае свята «Ззяе нам “Вясёлка” 60 гадоў». Пяцікласнікі сталі ўдзельнікамі і гледачамі народнага свята «Саракі», якое адбылося на базе музея народнай культуры. Для вучняў 6-9 класаў і настаўнікаў у фае гімназіі працаваў адкрыты мікрафон «Гучы, роднае слова!», дзе кожны жадаючы чытаў любімыя вершы беларускіх аўтараў. Дзесяцікласнікі гімназіі прынялі ўдзел у конкурсе рытарычнага майстэрства «Мая пазіцыя», а вучні 11 класаў наведалі паэтычную гасцёўню «Агні кахання – вечныя агні».

 

Урокі для навучэнцаў сярэдняй школы № 7 г. Барысава адбыліся ў прэс-цэнтры Барысаў-Арэны з удзелам Юрыя Жыгамонта і брамніка футбольнай каманды «БАТЭ» Антона Чычкана. На сустрэчы не толькі гучалі вершы вядомых беларускіх песняроў, але і адбыліся цікавыя гульні «Перакладчыкі», віктарына на лепшага знаўцу футбола.

 

У гімназіі № 1 г. Барысава ўдзельнікаў праекта гасцінна віталі юныя артысты, якія падрыхтавалі тэатралізаваную замалёўку «Спадчына Скарыны», прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

 

У сярэдняй школе № 2 г. Барысава госці таксама адчулі цёплы прыём педагогаў і навучэнцаў. Пісьменніца Алена Масла не толькі распавядала пра дзіцячых песняроў, але  і чытала сваю новую кнігу «Мяне завуць Лахнэска». Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйшлася да спадобы маленькім чытачам. Яны не толькі даведаліся, што гэта за дзіўная істота і чаму яна выправілася ў падарожжа па марах і рэках, але і вучыліся цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства. Кнігу са сваім аўтографам Алена Масла перадала кожнай установе, дзе адбыліся сустрэчы.

 

Завяршыўся першы дзень праекта ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева. Акрамя ўрокаў Юрыя Жыгамонта і Алены Масла навучэнцы гімназіі № 3 г. Барысава, сярэдняй школы № 10 г. Барысава, вучэбна-педагагічнага комплекса яслі-сад – сярэдняя школа № 24 г. Барысава прымалі ўдзел у тэлемосце, на якім эстафета правядзення праекта была перададзена Слуцкаму раёну.

 

Падчас акцыі гучалі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў у выкананні знакамітых гасцей, настаўнікаў, навучэнцаў. Малодшыя школьнікі  зрабілі сэлфі з гасцямі мерапрыемстваў.

 

А яшчэ фотаздымкі з мерапрыемстваў былі размешчаны ў памятным альбоме, які з любоўю да роднай мовы падрыхтавалі педагогі беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава. А падчас тэлемаста сімвалічна перадала эстафету слуцкім калегам Людміла Уладзіміраўна Крагель, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

 

На Минщине стартовал образовательный проект


Категории: Новости  
Метки: