Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Праздники Беларуси

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сябры Вясёлкі» пры падтрымцы прадзюсерскага цэнтра «Агні вялікага горада», прадзюсерскага цэнтра «Зоркі Вясёлкі», творчай акадэміі «TALENT» і часопіса «Вясёлка» 12-14 студзеня 2016 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праводзіць фестываль-конкурс творчых калектываў «Калядная зорка – 2016».

 

Мэтай фестывалю з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, фарміраванне музычнай і сцэнічнай культуры, развіццё творчай індывідуальнасці навучэнцаў. 

 

Фестываль-конкурс праводзіцца ў намінацыях:

 

«Інструментальнае выкананне»;

«Вакал» (ансамблі, малыя формы і салісты);

«Хор»(акадэмічны, народны);

«Танец» (ансамблі, малыя формы і салісты);

«Тэатр і літаратурная творчасць»;

«Цыркавое мастацтва»;

«Свет мастацкай творчасці і дызайну» (графіка, мастацкая фатаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);

«Свет моды».

 

Удзел у фестывалі-конкурсе могуць прыняць навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, інтэрнатаў, дзіцячых дамоў. У фестывалі могуць прыняць удзел і калектывы з іншых краін свету.

 

Узрост удзельнікаў – ад 4 да 25 гадоў.

 

Для ўдзелу ў намінацыіях «Вакал», «Хор», «Вакальны ансамбль» неабходна прадаставіць фанаграму (мінусоўку) да 7 студзеня 2016 года.

 

Для намінацыі «Свет мастацкай творчасці і дызайну» працы прымаюцца да 10 студзеня 2016 года па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25 (Рэдакцыя часопіса «Вясёлка», каб. 304, 306, 308 з 9.00 да 18.00).

 

Абавязковай умовай фестывалю з’яўляецца фестывальны збор, які аплачваецца на рахунак, указаны ў Палажэнні фестывалю, і высылаецца на пошту конкурсу разам з заяўкай.

 

Частка сродкаў, сабраных з фестывальнага збору, будзе перададзена дабрачынным сертыфікатам у Сенненскую школу-інтэрнат.

 

У межах конкурсу 14 студзеня 2016 года пройдзе бясплатны майстар-класс па эстрадным вакале і мастацкай творчасці.

 

Уваход для гледачоў бясплатны пры ўмове наяўнасці дабрачынных падарункаў для выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната (канцтавары, сродкі гігіены).

 

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурса размешчана на сайтах: www.veselka.by, www.vstars.by, а таксама яе можна атрымаць па тэлефонах: +375(29)708-42-77, +375(29)638-96-77 (Волчак Таццяна Леанідаўна).


Категории: Новости  
Метки: