Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

 

Калі і як усе пачыналася, расказаў нам заснавальнік, кіраўнік і арганізатар студыі Андрэй Малько:

 

- Узнікла наша студыя на базе грамадскага аб’яднання “Белы журавель” яшчэ у лютым 2004 года. Тады студыю наведвалі каля дваццаці чалавек. Мы ставілі паддтанцоўкі для артыстаў Палаца культуры г.Маладзечна. 

 

У 2007 годзе выхаванцы студыі ўпершыню паспрабавалі сябе ў конкурсе сучасных танцаў, а ўжо ў наступным годзе атрымалі свае першыя ўзнагароды.

 

У 2008 годзе студыя распачала самастойнае існаванне. З таго часу студыя “Авангард” пераехала у гімназію № 6 горада Маладзечна, дзе і знаходзіцца па цяперашні час. Зараз у студыі займаюцца каля сямідзесяці навучэнцаў, заняткі адбываюцца амаль штодня.

 

З самага пачатку студыя была арыентавана  на сольнае выступленне навучэнцаў, і толькі з 2011 года на конкурсах пачалі выстаўляцца і групавыя нумары.

 

Андрэй Малько – кіраўнік студыі, стаў арганізатарам штогадовага конкурсу сучаснага танцу “Кубак Маладзечна” , які праводзіцца у горадзе ужо 5 гадоў запар. У гэтым годзе з нагоды юбілею студыі конкурс прайшоў пад назвай “Кубак Авангарду 2014” 

 

Маладзечанскія танцоры з “Авангарду” рэгулярна ўдзельнічаюць у шматлікіх конкурсах і турнірах. За час існавання студыі 24 чалавекі сталі пераможцамі шматлікіх конкурсаў рэспубліканскага і міжнароднага узроўню. У скарбонцы студыі больш за 50 медалёў найвышэйшай вартасці. І спыняцца на гэтым ні Андрэй Малько, ні яго выхаванцы не плануюць. У найбліжэйшых планах студыі удзел у чэмпіянаце Еўропы па сучасных танцах у горадзе Талін (Літва). “Гэта вельмі высокі ўзровень, там будуць прадстаўлены лепшыя танцавальныя калектывы з Еўропы. Але ж і нам есць  з чым выступіць”, - адзначае кіраўнік студыі. 

 

На пытанне пра планы на будучыню Андрэй Малько адказаў: “Творчасць – заўсёды добра, таму і далей мы плануем займацца сваёй творчасцю, якая прыносіць радасць як самім навучэнцам, так і іх бацькам”.

 

Жадаем поспехаў юбілярам яшчэ не на адзін дзясятак год!

 

Кацярына Пільнік, 

метадыст ЦТДіМ “Маладзік”

 


Категории: Новости  
Метки: