Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

     2 верасня 2012 г. навучэнцы Мінскай вобласці прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў г.Глыбокае Віцебскай вобласці. На беразе возера Кагальнае быў створаны Дзіцячы панадворак, дзе адбылося свята для дзяцей “Разам з кнігай мы расцём”, былі падвядзеныя вынікі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў. Дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пераможцам уручыў міністр адукацыі Сяргей Аляксандравіч Маскевіч. Навучэнцы Мінскай вобласці атрымалі 6 дыпломаў. Верш Якуба Коласа на сцэне прачытаў Сакалоўскі Кірыл, ДУА “Пачатковая школа №1 г.Беразіно”.
  Свята працягвала літаратурная гасцёўня “Голасам душы і сэрца”, інтэлектуальны турнір “Мая Глыбоччына”, работа пляцовак “Модная хваля”, “Сэрцам народжаны спеў”. На працягу дня працавала выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей “Чалавеку патрэбна не слава”, адбыўся конкурс малюнкаў на асфальце “Прыедзь у край мой ціхі…”
     На узбярэжжы возера Кагальнае быў арганізаваны дзіцячы пленэр імя Язэпа Драздовіча, дзе адбыўся майстар-класс маляванкі.
  Навучэнцы і педагогі Мінскай вобласці прынялі ўдзел у шматлікіх святочных мерапрыемтвах, наведалі айчынныя і міжнародныя выставы, разгорнутыя па ўсім горадзе.

                                                                       Смотреть фотографии...


Категории: Новости  
Метки: