Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

У Год кнігі, год святкавання 130-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў перыяд з 20 лютага па 15 мая адбыўся абласны конкурс метадычных распрацовак урокаў беларускай літаратуры «Пад знакам Купалы і Коласа» для настаўнікаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

У абласным этапе конкурсу прынялі ўдзел 54 настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Удзельнікамі конкурсу таксама сталі выкладчыкі ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі: УА «Вілейскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж», УА «Маладзечанскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж», УА «Салігорскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж», УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж», ДУА «Жодзінскі прафесіянальны ліцэй», ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй», УА «Капыльскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж».

 

Журы абласнога конкурсу метадычных распрацовак урокаў беларускай літаратуры «Пад знакам Купалы і Коласа», у склад якога ўвайшлі выкладчыкі і метадысты ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», вызначыла пераможцаў:

-Гурыновіч Людміла Георгіеўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска» – дыплом I ступені за сцэнарый урока ў 8 класе «Я – сын сваёй зямлі, нашчадак беларусаў…» ( Янка Купала «Спадчына»);

-Матусевіч Таццяна Пятроўна, педагог дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ДУА «Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» – дыплом I ступені за сцэнарый урока ў 8 класе «Ад прадзедаў ... мне засталася спадчына…» (Янка Купала «Спадчына»);

-Мачэль Алена Лявонцьеўна, настаўнік ДУА «Вілейская гімназія № 1 “Логас”» – дыплом II ступені за сцэнарый урока ў 7 класе «Куды ты нясеш мяне, невядомая дарога?» (Якуб Колас «Думкі ў дарозе»);

-Дубіна Алена Хакімаўна, настаўнік ДУА «Грозаўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна – дыплом II ступені за сцэнарый урока ў 8 класе «Янка Купала «Спадчына»»;

-Прышчэпа Тамара Іванаўна, настаўнік ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы» Мінскага раёна – дыплом III ступені за сцэнарый урока ў 9 класе «Пошукі героямі драмы выйсця з тупіковай сітуацыі. Трагедыя Лявона Зябліка. Праўда Сымона і праўда Зоські» (Янка Купала «Раскіданае гняздо»);

-Дзямідчык Таццяна Іванаўна, настаўнік ДУА «Пліская сярэдняя школа імя У.А. Мікуліча» Смалявіцкага раёна – дыплом III ступені за сцэнарый урока ў 6 класе «Якуб Колас – байкапісец. Мастацкія асаблівасці байкі «Конь і сабака»».

 

Пахвальнымі водгукамі адзначаны:

-Анішчук Іна Аляксандраўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры УА «Маладзечанскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж» за метадычную распрацоўку пазаўрочнага мерапрыемства «Шляхамі Коласа і Купалы»;

-Чычына Ларыса Аляксандраўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры ДУА «Жодзінскі прафесіянальны ліцэй» за метадычную распрацоўку пазаўрочнага мерапрыемства «Песняры зямлі беларускай».

 

Віншуем пераможцаў конкурсу, жадаем далейшых творчых і прафесіянальных поспехаў!


Категории: Новости  
Метки: